Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Рудэнка Таццяна Аляксееўна (22.12.1953, г. Тбілісі, Грузія). Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1976), выкладала ў ім (1976–1982). Працавала на Віцебскім камбінаце «Мастацтва» (1986–2009). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1990).

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык), займаецца афармленнем сцэн, ювелірным мастацтвам, станковым жывапісам. Жыве ў Віцебску.

Асноўныя працы (у суаўт. з Ю. Руденкам): габелены «Лістапад», «Зямля» (1987), «Камета», «Цень ад вясёлкі», «Зацьменне», «Стагоддзі», «Азёрны край» (1993); дэкарацыі для тэатра «Вячэрні паказ» (1983), «Урачыстая» (1986), «Кветка папараці» (1987), «Залацістая» (1989); бацікі «Першыя кветкі» (1981), «Бэз» (1990), «Японская акацыя», «Планета» (1991), «Усход» (1992), «Сусвет», «Белая ноч», «Палявыя кветкі» (1994); працы ў змяшанай і аўтарскай тэхніцы «Пачатак» (1988), «Хмара» (1989), «Сухія кветкі» (1991), «Зімовы сон», «Ліпеньская ноч», «Далёкі востраў» (1992), «Апошні ліст», «Код жыцця» (1995); трыпціх «Іерусалім» (2007); мноства ювелірных вырабаў, у тым ліку сімвалічныя пёры – прызы журналістам ІІІ Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар".

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Епархіяльным музеі ў г. Катовіцы (Польшча).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Руденко, белорусские художники // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 422—423.

2. Рудэнка Таццяна Аляксееўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 459. — На беларус. і англ. мовах.

3. Таццяна Рудэнка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 112. — На беларус. і англ. мовах.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Витебские художники Татьяна и Юрий Руденко удостоены специальной премии Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства