Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 
Barsukov-IA

Барсукоў Ігар Аляксеевіч (20.09.1949, г. Віцебск), беларускі фотамастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1976). У 1967–1981 працаваў у сістэме бытавога абслугоўвання насельніцтва. З 1981 фатограф і выкладчык Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута (пазней – універсітэта). Член фотаклуба «Віцьба» (1982), Беларускага саюза дызайнераў (2000).

Працуе ў розных жанрах чорна-белай фатаграфіі: фотарэпартаж, партрэт, архітэктурны пейзаж.

Яго творы адметныя спалучэннем рэпартажнасці і асацыятыўнасці, эмацыянальнасці і рацыянальнай свядомасці, прытчавым падтэкстам, адлюстраваннем сацыяльнай фенаменальнасці фатаграфаванага. У аснове партрэтаў імкненне перадаць характар і псіхалагічны стан мадэлі, яе непаўторную індывідуальнасць.

Сярод асноўных работ: «Ратуша» (1966), «Віцебскія двары» (1966), «Віцебская даўніна» (1969), «Мая зямля» (1983), «Вароты да храма» (Полацк, 1985), «Тэатр» (1985), «Зіма ў Полацку» (1985), «Кудзяны – забытая вёска» (1990), «Пад небам Беларусі» (1995), «Вясна на старых могілках» (2002), «Экстаз» (2004), «Рака Віцьба» (2007), «Стары двор» (2007), «Полацк» (2008), «Уваскрасенская царква» (2008), «Вёска Батракі» (2008), серыя «Пачатак шляху» (1995), партрэты «Беларусы. Лепельскі раён» (1983), «Камандзір партызанскай брыгады Д. Райцаў» (1984), «Рыгор Барадулін» (1985), «Партызан брыгады Заслонава Д. Маханькоў» (1989), «Мастак А. Слепаў» (2007), «Мастак В. Васільеў» (2007), «Анатоль Кавалёў» (2008) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Барсуков Игорь Алексеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 35—36.

 

СПАСЫЛКІ

Барсуков Игорь Алексеевич на сайте «Кафедра дизайна»

Выставка фотографий И. А. Барсукова

Игорь Барсуков «Избранные фотографии»: выставка в Витебском художественном музее

«Избранные фотографии» Игоря Барсукова: фотоотчет на сайте «Gorod.Vitebsk.by»

Лучшие фотографии Игоря Барсукова в Художественном музее Витебска

Фотовыставка Игоря Барсукова «Фотографии 1969–2009 годов» на Главном белорусском фотопортале «Zнята»

Цыбульскі М. Свет фота Ігара Барсукова