Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Baranov-YAБаранаў Юрый Анатольевіч (07.04.1949, г. Віцебск). У школьныя гады займаўся ў выяўленчай студыі. Прафесійнай мастацкай адукацыі не мае. Працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемствах горада, супрацоўнічаў з камбінатам «Дзвіна». Член Беларускага саюза мастакоў (1988). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў тэхніцы лінагравюры, ксілаграфіі, афорта, экслібрыса, займаецца ювелірным мастацтвам. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1970. Прымаў удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выставах.

Асноўныя работы: ілюстрацыі да кніг: «Расказы аб тэатры» М. Абалкіна, «Зборнік твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў», «Лірыка» П. Яварава, «Гарачы снег» Ю. Бондарава; графічная серыя «Помнікі культуры і архітэктуры г. Віцебска».

Афармляў кнігі маскоўскіх выдавецтваў «Маладая гвардыя», «Савецкая Расія», «Сучаснік», «Мастацкая літаратура», а таксама шэраг твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, зрабіў вялікую колькасць кніжных знакаў.

 

ЛИТfРАТУРА

Баранаў Юрый Анатольевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 76. — На беларус. і англ. мовах.

Юрый Баранаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 20. — На беларус. і англ. мовах.