Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Мядзвецкі Леанід Леанідавіч (27.10.1956, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1983). Выкладае ў дзіцячай мастацкай школе № 1 г. Віцебска. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1982 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў тэхніцы гуашы або тэмперы, звяртаецца да пейзажа, нацюрморта, партрэта. Яго працы характарызуюцца выразным псіхалагічным настроем, багаццем колеравых інтанацый.

Сярод твораў: «Сумныя кветкі» (1984), «Мелодыя» (1985), «Дарога ў лесе» (1987), «У горадзе» (1989), «Зімовы сон» (1993), «Восень. Хрызантэмы» (1994), «Вясна. Сосны» (1995), «Вясна. Залатое святло» (1996), «Сонечны дзень» (1996), «Лета, якое адыходзіць» (2001), «Восень. Парк Мазурына» (2002); серыі «Сядзіба ў Опсе» (1986), «Кветкі» (1989–1990), «Зімні від з акна» (1994–96), «Раскадроўка» (2002–06), «Падыход да берага ў невядомых морах» (2008) і інш.

Работы знаходзяцца ў мастацкай галерэі Полацка, музеі Марка Шагала і мастацкім музеі г. Віцебска, у музеі Нінбурга (Германія), прыватных калекцыях Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля, Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Медведский Леонид Леонидович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 114.

2. Леанід Мядзвецкі // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 96. — На беларус. і англ. мовах.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Живопись Леонида Медведского и графика Владимира Бузикова. Витебский центр современного искусства.

arrow Медведский Леонид Леонидович