Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Образаў Мікалай Фёдаравіч (19.12.1951, г Віцебск — студзень 2014, Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1974). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова, Г. Шутава. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Жыў ў Віцебску.

Працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі.

Асноўныя творы: палотны «Жнівень», «Старая вежа», «Цішыня», «Хлеб», «Нацюрморт з кветкамі», «Відзы», «Царква»; серыі «Браслаўшчына», «Зямля Цюменская», «Па Кольскім паўвостраве», «Ушаччына»; трыпціхі «Дзень», «Запалярны горад».

ЛІТАРАТУРА

Мікалай Образаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 103. — На беларус. і англ. мовах.

Образаў Мікалай Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 399. — На беларус. і англ. мовах.