Біяграфія
Пшанко Аляксей Яўгенавіч (21.07.1955, г. Лепель), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1978). Працаваў мастаком-афарміцелем у інстытуце «Белкалгаспраект» (1981–1984), Віцебскім домабудаўнічым камбінаце (1984–1987), рэкламным акцыянерным таварыстве «Витакор». Прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах.
Сярод твораў: «Час X», «Ноч 32 снежня», «Імпульсіўнае бачанне», «Кубічная анамалія», «Трыумф шэрага шара», «Музыка Люцыфера», «Камедыянт, які адыходзіць» (1994), «Калядная ноч» (1994), «Інтэрпрэтацыі на тэму куба» (1994), «Лесвіца ў неба» (1995), «У пошуках ісціны» (1995), «Забытая статуя» (1995), «Няскончаная партыя» (1997), «Шлях кожнага з нас» (1997), «Цені старога горада» (1997), «Вецер, які гартае старонкі часу» (1997) і інш.
Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Англіі, Іспаніі, Германіі, Польшчы, Расіі.
ЛІТАРАТУРА
Алексей Пшенко. Зимняя увертюра : каталог выставки / ГУ «Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина», Отдел литературы по искусству ; [сост. Л. В. Нестеренко]. – Витебск, 2022. – 23 с. : ил.