Біяграфія
Радзевіч Леанід Іванавіч (08.10.1958, г. Гродна), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1976). Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыве ў Віцебску.
Працуе ў станковым жывапісе, графіцы, акварэлі.
Сярод работ: «Песняры зямлі беларускай» (1982), «Лужасна» (1985), «Нацюрморт з лімонам» (1991), «Дары восені» (1992), «Над Дзвіной» (1993), «Стары Віцебск» (1993), «Возера Лосвіда» (1993), «Юр'еў манастыр» (1993), «Царква Параскевы Пятніцы» (1993), «Мазурына» (1994), «Першы снег» (1998), «Смаленская вуліца» (1999), «Стары Віцебск» (2002), «Нацюрморт з яблыкамі» (2006), «Парк Перамогі» (2007), «Балаклаўскі заліў» (2007), «Бухта казацкая» (2009), «Вечар у Крыме» (2009) і інш
Творы мастака знаходзяцца ў фондах Гродзенскага краязнаўчага музея, дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Радевич Леонид Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 392.