Біяграфія
Таранда Мікалай Іванавіч (15.08.1947, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1990). Жыве ў Оршы.
Працуе пераважна ў станковым жывапісе і графіцы.
Сярод твораў: «Орша» (1998), «Марозны дзень» (2000), «Першы прамень» (2001), «Дарога да храма» (2002), «Сельскі дворык» (2003), «Калядная раніца» (2004), «Месяцавая саната» (2004), «Азяркі» (2004), «Хутарок» (2005), «Сасновы бор» (2005), «Ільінка» (2005), «Забытыя сажалкі» (2005), «Стары гасцінец» (2006), «Святыя месцы» (2006), «Саракі» (2006), «Пад крыламі анёла» (2007), «Хай ведаюць нашчадкі ... » (2007), «Перад навальніцай» (2007), «Святло роднай хаты» (2007), «Сярэбраны туман» (2008) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Таранда Николай Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 504.