Біяграфія
Чміль Анатоль Аксенцьевіч (25.06.1948, п. Асіёўка Вінніцкай вобл., Украіна), беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Ленінградскага педагагічнага інстытута імя А. Герцэна (1971). З 1971 года – выкладчык, старшы выкладчык (1991) кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Член Беларускага саюза мастакоў (1996).
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.
Сярод твораў: пейзажы «Новадзявочы манастыр» (1986), «Вечар. Стары Віцебск» (1990), «Ранішні горад» (1992), «Віцебск. Вясновая вада» (1998), «Зімовае акно. Ратуша» (2002), «Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Восень» (2002), «Дождж прайшоў» (2004), «Рэха мінулага» (2007), «Раніца над Дзвіной» (2008); трыпціх «Слаўны горад Віцебск» (1989–1992); партрэты «Вішня (Партрэт маладой настаўніцы)» (1976), «Час цвіцення язміну (Партрэт жонкі)» (1987), «Аўтапартрэт» (1998), «Партрэт маці» (2000); нацюрморты «Званочкі. Салют Шагалу» (1997), «Астры» (2001), «Касачы» (2007) і інш.
Працы захоўваюцца ў расійскіх музеях, знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Італіі і Германіі.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Чмиль Анатолий Аксентьевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 592.