Біяграфія
Чукін Валерый Віктаравіч (28.07.1949, в. Сітнякі Макараўскага р-на Кіеўскай вобл., Україна — 07.01.2016, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973). Член творчага аб’яднання «Квадрат» (1987). Член Беларускага саюза мастакоў (1975). Жыў ў Віцебску.
Працаваў ў станковым жывапісе і графіцы ў традыцыйных і змешаных тэхніках.
Сярод твораў: «Беларуская вёсачка» (1984), «Дабравешчанне» (1990), «Размова з сынам» (1992), «Малітва» (1993), «Віцебск 20-х» (1994), «Раніца ў майстэрні» (1997), «Развітанне з “Квадратам”» (1999), «У лодцы» (2000), «Сонечны анёл» (2001), «Віцебск правінцыяльны» (2002), «Восень» (2003), «Безалкагольнае вяселле» (2008), «Кветкі для каханай» (2009), трыпціх «Блакітныя азёры Віцебшчыны» (1987), серыі «Старажытная зямля віцебская» (1987), «Двое» (1988), «Паралельныя сусветы» (1994) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Чукин Валерий Викторович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 593.
СПАСЫЛКІ
Чукин Валерий Викторович на сайте «Витебская энциклопедия»