Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Генадзь Фёдаравіч Шутаў з 1962 года прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных і ўсесаюзных выставах. Работы экспанаваліся ў Польшчы, Югаславіі, Швецыі, Манголіі, Балгарыі, Мексіцы, Германіі, Венгрыі, Швейцарыі, на Кубе. У 1976–1986 гг. займаў пасаду старшыні праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР. У 1986 г. узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». У 1996 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь». Творчасць Г. Ф. Шутава, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва (2011 г.), добра вядомая не толькі прафесіяналам, але і ўсім аматарам акварэлі. Шматслаёвая аўтарская тэхніка жывапісу ў яго нацюрмортах даўно стала адной з візітных картак віцебскай школы акварэлі. Работы Генадзя Шутава набылі мастацкія музеі Мінска, Кіева, Ашхабада, Віцебска, Полацка, Траццякоўская галерэя, Метрапалітэн-музей ЗША.

 

Мастацкія выставы Г. Ф. Шутава

 

Міжнародныя, усесаюзныя

1966-1994

– І–ІХ Усесаюзныя выставы акварэлі, г. Масква.
1972

– міжнародная выстава (Балгарыя);
– міжнародная выстава (Югаславія).

1973

– міжнародная выстава (Мексіка);
– міжнародная выстава (Манголія).

1974

– міжнародная выстава (Фінляндыя);
– міжнародная выстава (Польшча).


1975

– міжнародная выстава (Венгрыя).

1981

– міжнародная выстава (Куба).

1991 – міжнародная выстава «Мастакі з горада Шагала і Малевіча», г. Шчэцын (Польшча).

2007

– міжнародная выстава «Акварэльная сябрына» (Карцінная галерэя), г. Полацк.

2008 – міжнародная выстава «Балтыйскія масты», г. Каўнас (Літва).

2009 – міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба», г. Мінск, г. Полацк.

2010 – міжнародная выстава «Разам», г. Мінск.

2011 – міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба», г. Мінск, г. Полацк.

Рэспубліканскія

1966

– I Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.

1969

– II Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.

1972

– III Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.
1975

– IV Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.
1977

– рэспубліканская выстава «Акварэль-77», г. Мінск.

1980

– рэспубліканская выстава акварэлі.

1986

– рэспубліканская выстава акварэлі і малюнка, г. Мінск.

1990

– рэспубліканская выстава акварэлі.

1992 – рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.

1993 – рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.

2002 – рэспубліканская выстава «Віцебская сябрына», г. Віцебск.

2006 – рэспубліканская выстава графікі (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.

2007 – рэспубліканская выстава «Каласавіны», прысвечаная 125-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.

2008  – рэспубліканская выстава «Малюнак і скульптура» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск;
– рэспубліканская выстава нацюрморта (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «I біенале жывапісу, графікі і скульптуры» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.


2009 – рэспубліканская выстава да 1000-годдзя ВКЛ, г. Мінск.

2010 – рэспубліканская выстава «II біенале жывапісу, графікі і скульптуры», г. Мінск.

2011 – рэспубліканская выстава графікі, г. Мінск.

2012 – рэспубліканская выстава «III біенале жывапісу, графікі і скульптуры», г. Мінск.

Групавыя і персанальныя

1979

– персанальная выстава (Віцебскі абласны краязнаўчы музей, аддзел выяўленчага мастацтва), г. Віцебск.

1987

– выстава віцебскіх мастакоў, г. Франкфурт (Германія).
1988

– персанальная выстава, г. п. Руба.

1989

– персанальная выстава (Музей М. Шагала), г. Віцебск.

1990

– выстава акварэлі віцебскіх мастакоў, г. Варшава (Польшча);
– персанальная выстава, г. Полацк.
1994

– выстава да 75-годдзя Віцебскай мастацкай школы, г. Віцебск;
– персанальная выстава, г. Полацк;
– персанальная выстава, г. Мінск.

1995

– выстава «Віцебская акварэль», г. Віцебск;
– персанальная выстава (Швецыя).

1996 – персанальная выстава, г. Полацк.

1997 – персанальная выстава, г. Полацк.

1999 – персанальная выстава (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі), г. Віцебск.

2000 – персанальная выстава, г. Смаленск (Расія), г. Наваполацк;
– персанальная выстава (галерэя «На Бастыённай»), г. Пскоў (Расія);
– выстава віцебскіх мастакоў, г. Мінск.

2003 – персанальная выстава (Карцінная галерэя), г. Полацк.

2004 – персанальная выстава (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск;
– выстава «Паралельныя сусветы мастацтва» сумесна з Ірынай Шутавай (Музей М. Шагала), г. Віцебск.

2006 – выстава «Паралельныя сусветы мастацтва» сумесна з Ірынай Шутавай (выставачная зала Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.

2009 – юбілейная персанальная выстава (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.

2012 – выстава «Паралельныя сусветы мастацтва» сумесна з Ірынай Шутавай (выставачная зала Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь), г. Мінск; (Маскоўскі міжнародны мастацкі салон ЦДМ-2012 «Шляхі-дарогі»), г. Масква (Расія); г. Віцебск.

2013 – выстава «Паралельныя сусветы мастацтва Генадзя і Іраіды Шутавых» (выставачнае аб'яднанне «Цэнтральны дом мастака»), г. Масква (Расія).

Пленэры, конкурсы

1971

– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Ленінград.

1973

– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Мурманск.

1974

– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Уфа.

1975

– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Віцебск.

1976

– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Масква.

1977

– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Севастопаль.

1979

– міжнародны пленэр, г. Баку.

1980

– міжнародны пленэр, г. Зялёна Гура (Польская Народная Рэспубліка).

1981

– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Кіеў.

1982 – усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Ашхабад.

1984 – усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Ташкент.

1985 – усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Брэст.

1996 – міжнародны пленэр імя Бялыніцкага-Бірулі, г. Магілёў.

1998 – міжнародны пленэр імя І. Хруцкага, г. Віцебск, г. п. Ушачы.