Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Шчасны Валерый Ігнатавіч (23.05.1951, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1973). Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыве ў Верхнядзвінску.

Працуе ў станковым жывапісе, графіцы, акварэлі.

Сярод работ: «Асенні нацюрморт» (1976), «Навальніца ў пачатку мая» (1978), «Чэрвень» (1980), «Зімовы нацюрморт» (1983), «Рака Дрыса» (1984), «Ураджай сорак першага» (1985), «Легенда» (1986), «Купалле» (1987), «Віцебск 20-х» (1991), «Шасцікрылы серафім у ваколіцах Дзвіны» (2001), «Унія» (2003), «Кожны трэці» (2004), «Палац над возерам. Асвея» (2007), «Каўчэг ХХІ» (2008), «Кожны чацвёрты» (2008), «Местачковыя адносіны» (2008), «Вытокі Дрысы. Гара Рагвалода і Рагнеды» (2009), «Непазбежнасць» (2010); трыпціх «Вечная зямля» (1986) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Счастный Валерий Игнатьевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 502.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пастернак Т. Знаки духовности Валерия Счастного