Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Пётр Максавіч Явіч (5.09.1918, г. Цёрэксентміклаш (Венгрыя) — 14.10.2008, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Займаўся ў майстэрні Ю. Пэна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938). Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, Ф. Фогта. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1940 г. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, пераважна ў жанры партрэта. Член Беларускага саюза мастакоў (1949).

Сярод работ «Партрэт дзяўчыны» (1940), «Дзяўчына ў блакітным» (1947), «Партрэт народнага артыста БССР М. Звездачотава» (1949), «Партрэт народнага артыста СССР П. Малчанава» (1949), «Партрэт народнага артыста СССР А. Ільінскага» (1953), «Жаночы партрэт» (1962), «Партрэт В. Хоружай» (1961), «Дзяўчынка ў зялёным» (1964), «Красавік» (1965), «Вяргіні» (1966), «Турэцкі гваздзік» (1968), «Партрэт М. П. Шмырова» (1968), «Тры камбрыгі» (1974), «Белы бэз» (1980), «Лужаснянка» (1984), «Дарога ў лесе» (1986), «Захад на Лучосе» (1987), «Віцебская мадонна» (1988), «Восень» (1990), «Унук Пецька» (1990), «Здраўнёва» (1991), «Вясна» (1992), «Кастрычнік» (1993), «Цюльпаны» (1997), «Возера Ушачы» (1998), «Хрызантэмы» (1998), «Вечар. Ушачы» (1998), «Гваздзік аранжавы» (1999), «Возера Лосвіда» (1999), «Восень» (1999), «Флёксы» (1999), «Рамонкі» (1999), «Восень на возеры» (2000), «Іказнь» (2000), «Мёры. Дом адпачынку» (2000), «Дзвіна» (2000), «Восень на возеры. Мёры» (2000), «Жоўтыя хрызантэмы» (2001), «Нацюрморт» (2001), «Ружы» (2001), «Бэз» (2001), «Півоні» (2001), «Партрэт А. Марчанка» (2002), «Ксенія» (2002), «У палі» (2003), «Бэз» (2005), «Астравы на Лучосе» (2006), «Школьніца» (2006), «Нацюрморт» (2007), «Праўнучка» (2007) і інш.

Творам П. М. Явіча ўласцівыя глыбокі псіхалагізм і эмацыянальнасць вобразаў, дакладнасць у перадачы натурнага колеру, пластычая выразнасць формы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пётр Максавіч Явіч : біябібліягр. паказ. / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Сектар краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі ; [склад. Н. А. Пугачова, А. В. Ганчарова]. — Віцебск, 2008. — 23 с. : іл.

2. Пётр Явіч : ілюстраваны альбом жывапісных твораў / склад. В. Рыбакоў, М. Рызо ; аўт. тэксту М. Гугнін. — Віцебск, 1999. — С. 26—35.— На бел., рус., венг. і англ. мовах.

3. Цыбульский, М. Л. Явич Петр Максович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 627.

4. Явіч Пётр Максавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 129—131.

 

CПАСЫЛКІ

arrow Алесь Прусский. С Петром Явичем к Пэну

arrow Явич Петр Максович на городском портале «Gorod.Vitebsk.by»