Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Аляксандр Салаўёў быў і застаецца актыўным удзельнікам гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Яго работы экспанаваліся ў Расіі, Прыбалтыцы, Германіі, Францыі і Аўстраліі. У 2010 годзе мастак перадаў у дар Віцебскаму мастацкаму музею 35 сваіх твораў, сярод якіх абстрактныя кампазіцыі і эскізы афармлення дэкарацый да спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, а таксама жывапісныя палотны. У прыватнасці, у фонды музея ўвайшлі эскізы да спектакляў «На дарозе жыцця» і «Сымон-музыка» паводле Я. Коласа, «Паядынак» і «Калізей» паводле М. Матукоўскага, «Хуткія цягнікі» паводле А. Паповай, «Каварства і каханне» паводле Ф. Шылера, «14 чырвоных хатак» паводле А. Платонава, «Гісторыя граху» паводле С. Жаромскага, «Мяшчане» паводле М. Горкага, «Клоп» паводле У. Маякоўскага. Створаныя для розных тэатраў (у тым ліку і для Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа), яны дазваляюць пазнаёміцца з падзеямі пасляваенных гадоў праз прызму ўспрымання аўтара, прасачыць тэатральныя тэндэнцыі таго часу. Акрамя таго, мастак прэзентаваў гораду жывапісныя работы «Укрыжаванне», «Ева», «Рэквіем», «Старая фрэска» і іншыя. Творчасць А. А. Салаўёва стала неад'емнай часткай культуры не толькі Віцебска, дзе мастак аказаў значны ўплыў на фарміраванне мастацкага асяроддзя горада, але і ўсёй Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя. Праца ў майстэрні мастака не спыняецца дагэтуль. Напрыклад, карціны «Мой лес», «Хай будзе святло», «Рэквіем. Памяці тых, хто загінуў», «Кампазіцыя» створаны мастаком у 2011 годзе.

 

Мастацкія выставы А. А. Салаўёва

 

 

Міжнародныя, усесаюзныя

1979

– усесаюзная выстава твораў мастакоў тэатра, г. Масква (СССР).

2003

– замежная мастацкая выстава, г. Дортмунд (Германія).

2011

– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.

2012

– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.

2013

– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.

Рэспубліканскія

1963

– рэспубліканская выстава, прысвечаная 45-годдзю БССР, г. Мінск.

1967
– рэспубліканская выстава твораў мастакоў тэатра, кіно і тэлебачання, г. Мінск.

1981

– рэспубліканская мастацкая выстава «СССР – наша Радзіма», прысвечаная 60-годдзю ўтварэння СССР.

1987

– рэспубліканская выстава твораў мастакоў тэатра, кіно і тэлебачання, г. Мінск.

2009

– рэспубліканская мастацкая выстава «ABSTRACT-2009», прысвечаная юбілею Віцебскай мастацкай школы, г. Мінск.

2010

– рэспубліканская мастацкая выстава «Зямля пад белымі крыламі», г. Віцебск, г. Магілёў.

Абласныя

1967

– абласная мастацкая выстава «Віцебшчына гераічная і працоўная», г. Віцебск;
– абласная мастацкая выстава, прысвечаная 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, г. Віцебск.

1968 – абласная мастацкая выстава «Віцебшчына гераічная і працоўная», г. Віцебск;
– юбілейная абласная мастацкая выстава, прысвечаная 50-годдзю БССР і КПБ, г. Віцебск.

1974 – абласная мастацкая выстава, прысвечаная 30-годдзю вызвалення Беларусі і горада Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, г. Віцебск..

1987 – абласная мастацкая выстава, прысвечаная 70-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, г. Віцебск.

Групавыя і персанальныя

1974
– рэтраспектыўная выстава твораў беларускіх мастакоў 1944–1974 гг., г. Мінск.

1976
– юбілейная персанальная выстава, г. Віцебск.

1980

– выстава мастакоў А. Салаўёва, Л. Анцімонава і А. Арлова, г. Віцебск.

1982

– выстава мастакоў Віцебскай вобласці, г. Смаленск.

1986

– выстава мастакоў А. Салаўёва і Л. Анцімонава, г. Полацк;
– персанальная мастацкая выстава, г. Віцебск..

1989

– выстава віцебскіх мастакоў, прысвечаная 70-годдзю БССР і КПБ, г. Віцебск;
– выстава тэатральных мастакоў, прысвечаная вынікам тэатральнага сезона 1987–1988 г., г. Мінск.

1993

– выстава мастакоў А. Салаўёва і П. Кірыліна, г. Віцебск.

1997

– выстава мастакоў А. Салаўёва і В. Чукіна, г. Віцебск.

2000

– персанальная мастацкая выстава, г. Віцебск.
– персанальная анімалістычная выстава (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

2001


– юбілейная персанальная выстава (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа), г. Віцебск;
– юбілейная персанальная выстава (Віцебскі абласны краязнаўчы музей), г. Віцебск;
– юбілейная персанальная выстава (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі), г. Віцебск;
– персанальная мастацкая выстава, г. Полацк.

2004

– мастацкая выстава «Была вайна», прысвечаная 60-годдзю вызвалення Віцебска і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, г. Віцебск.

2005

– персанальная мастацкая выстава (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– персанальная мастацкая выстава (абласная бібліятэка імя У. І. Леніна), г. Віцебск.

2006

– юбілейная персанальная выстава, г. Віцебск.

2009

– персанальная мастацкая выстава, г. Віцебск.

2010

– персанальная мастацкая выстава «Тэатр аднаго мастака», г. Віцебск.

2011

– персанальная мастацкая выстава да 85-годдзя з дня нараджэння А. Салаўёва (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа; Віцебскі абласны краязнаўчы музей), г. Віцебск;
– персанальная мастацкая выстава «Адкрыццё», г. Віцебск;
– мастацкая выстава «З чаго пачынаецца Радзіма», г. Віцебск;
– выстава, прысвечаная 40-годдзю віцебскай арганізацыі мастакоў, г. Мінск.

2012

– персанальная мастацкая выстава «Стыхія колеру» (абласная бібліятэка імя У. І. Леніна), г. Віцебск;
– выстава работ «Дар цудоўны, дар бясцэнны», што былі падораныя Віцебскаму мастацкаму музею (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

2013
– персанальная мастацкая выстава «Тэатр Аляксандра Салаўёва» (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа; Віцебскі абласны краязнаўчы музей), г. Віцебск.
2015

– персанальная мастацкая выстава «Прырода наша вечная: фарбы зямлі, колер, рытм, прастора» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

2016
– персанальная юбілейная мастацкая выстава «Майго летуцення рух», прысвечаная 90-годдзю мастака (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– персанальная юбілейная мастацкая выстава «Рэальнасць без падабенства» да 90-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксандра Аляксандравіча Салаўёва (малая зала Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.
2017
 выстава тэматычных работ віцебскіх мастакоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны «Вайна ў творах яе салдат» (Віцебскі мастацкі музей, 8 мая – 4 чэрвеня), г. Віцебск.

 

Удзельнікі персанальнай выставы тэатральнага мастака А. Салаўёва «Стыхія колеру». Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, 2012 г.
Мастака віншуе Н. Шыянок. На выставе «Прырода наша вечная: фарбы зямлі, колер, рытм, прастора». Віцебскі мастацкі музей, 2015 г.
Адкрыццё персанальнай выставы А. Салаўёва «Прырода наша вечная: фарбы зямлі, колер, рытм, прастора». Выступае мастацтвазнавец Т. Катовіч. Віцебскі мастацкі музей, 2015 г.
На персанальнай выставе А. Салаўёва «Стыхія колеру». Мастацтвазнавец М. Цыбульскі, мастак У. Вітко з аўтарам. Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, 2012 г.