Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Шылко Віктар Аляксандравіч (14.07.1952, в. Зарэчча Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1974). Член творчага аб'яднання «Квадрат» (1987). Член Беларускага саюза мастакоў (1986). Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Асноўны напрамак у мастацтве – беспрадметны жывапіс. З 2002 года займаецца канцэптуальным жывапісам.

Сярод твораў: «Памяць пра бацьку» (1976), «Клятва Міная» (1978), «Віцебск» (1979), «Вярнуўся з вайны» (1985), «Памяці чатырох заложнікаў» (1985), «Ачышчэнне» (1989), «Жоўтае і блакітнае» (2000), «Дрэва ў полі» (2001), «Ландшафт» (2006), «Быў халодны ветраны дзень» (2007), «Пакліч мяне яшчэ, мама» (2007), «Чырвоная рама для чорнага квадрата» (2008), «Вызначэнне прасторы» (2008), «Веснавы роздум» (2008), «Над Дзвіной» (2009), «Вуліца ў Лепелі» (2009); трыпціх «Рух» (2009) і інш.

Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, Віцебскім абласным мастацкім музеі, музеі «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», Музеі Марка Шагала, Музеі сучаснага еўрапейскага мастацтва (г. Сеул, Карэя), а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Латвіі, Аўстрыі, Германіі, Галандыі, ЗША, Іспаніі, Польшчы, Канады, Фінляндыі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Шилко Виктор Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 609.

2. Шылко Віктар Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 630. — На беларус. і англ. мовах.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Пастернак Т. Выставка «Ретро» Виктора Шилко работает в Витебске

arrow Виктор Шилко

arrow Крупица Н. В Витебске экспонируется необычная выставка художника Виктора Шилко

arrow Пастернак Т. «Ландшафты» Виктора Шилко

arrow «Ретро» Виктора Шилко

arrow Окно как объект искусства

arrow Шилко Виктор Александрович на сайте «ArtNow»