Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Мікалай Аляксандравіч Гугнін на працягу многіх гадоў праводзіць актыўную работу па асвятленні мастацкага жыцця Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі. М. Гугнін – аўтар шматлікіх каталогаў абласных, групавых і персанальных мастацкіх выстаў. Агляды шэрага выстаў апублікаваныя ім у часопісе «Мастацтва Беларусі» і ў абласным перыядычным друку. Мікалай Аляксандравіч надае ўвагу навукова-даследчай працы. У 1982 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. З'яўляецца аўтарам раздзелаў па кніжнай графіцы ў 5-м і 6-м тамах акадэмічнага выдання «Гісторыя беларускага мастацтва», мае публікацыі па праблемах сучаснага беларускага мастацтва ў навуковых і папулярных выданнях. М. А. Гугнін – член рэдкалегіі навукова-практычнага часопіса «Мастацтва і культура», адзін з ініцыятараў праекта рэгіянальнай комплекснай праграмы эстэтычнага выхавання ў Віцебскай вобласці.

Прымае актыўны ўдзел у мастацкім жыцці вобласці: з'яўляецца старшынёй камісіі па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве Віцебскага аблвыканкама. Удзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.

  

Мастацкія выставы М. А. Гугніна

 

Міжнародныя

1999

– 39-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
– выстава мастацкага аб'яднання «Віцебская акварэль», г. Нінбург (Германія).

 

2002

– 42-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
– VIII Міжнародная выстава акварэлі, г. Ліён (Францыя).

 

2003

– 43-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
– IX Міжнародная выстава акварэлі, г. Ліён (Францыя).

 

2004

– 44-я Міжнародная выстава акварэли, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
– X Міжнародная выстава акварэлі, г. Ліён (Францыя).

 

2005

– 45-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
– XI Міжнародная выстава акварэлі, г. Ліён, г. Вілербан (Францыя).

 

2007

– III Міжнародная біенале «Віцебская акварэль», г. Полацк (Полацкая карцінная галерэя);
– выстава віцебскіх мастакоў «Віцебская мазаіка», г. Бад-Рэбург (Германія);
– 46-я Міжнародная выстава акварэлі, г. Франкфурт-на-Майне (Германія);
– выстава віцебскіх акварэлістаў, г. Нінбург (Германія);
– выстава па выніках пленэру, г. Бад-Рэбург (Германія);
– XIII Інтэрнацыянальная выстава акварэлі, г. Вілербан (Францыя).

 

2008

– міжнародная выстава «Палітра дружбы», г. Смаленск (Расія);
– выстава «Віцебскі вакзал» (Беларусь, Мексіка, Расія), г. Санкт-Пецярбург (Расія);
– міжнародная выстава «Вада і колер», г. Санкт-Пецярбург (Расія).

 

2009

– міжнародная выстава экслібрыса, г. Афіны (Грэцыя).

 

2010

– міжнародная выстава «Свята акварэлі».

 

2013

– II Міжнародная выстава творчых работ выкладчыкаў мастацка-графічных факультэтаў СНД, г. Смаленск (Расія).

 

Рэспубліканскія

1972

– рэспубліканская маладёжная выстава «Маладосць краіны», г. Мінск.

 

1999

– рэспубліканская выстава «Мелодыі Айчыны», г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «Мастакі Віцебскай вобласці», г. Мінск.

 

2002

– рэспубліканская выстава «Акварэльная сябрына-2002», г. Віцебск.

 

2004

– рэспубліканская выстава «Акварэльная сябрына-2004», г. Віцебск.

 

2007

– рэспубліканская выстава «Кветкавы рай», г. Мінск (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

 

2015

– рэспубліканская выстава «Настаўнік і вучні», прысвечаная І. М. Сталярову, (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.

 

Абласныя

1989

– II Абласная выстава экслібрыса, г. Віцебск.

 

2011

– абласная выстава «Мастакі Віцебшчыны канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2014

– абласная мастацкая выстава «Партрэт горада», г. Віцебск;
– абласная мастацкая выстава членаў Беларускага саюза мастакоў, прымеркаваная да Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», г. Віцебск.

 

Групавыя і персанальныя
1976

– персанальная выстава экслібрыса, г. Нагінск, Маскоўская вобласць (СССР);
– персанальная выстава экслібрыса, г. Люблін (Польшча).

 

1981

– выстава мастакоў-педагогаў, г. Віцебск.

 

1987

– выстава работ выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва, г. Віцебск.

 

1989

– выстава віцебскіх мастакоў, г. Смаленск (СССР);
– выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, г. Віцебск.

 

1992

– выстава мастакоў-педагогаў, г. Віцебск.

 

1994

– выстава «75 год Віцебскай мастацкай школе», г. Віцебск.

 

1995

– выстава аб'яднання «Віцебская акварэль», г. Віцебск, г. Полацк, г. п. Ушачы, г. Гарадок.

 

1996

– выстава аб'яднання «Віцебская акварэль», г. Мінск (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь);
– персанальная выстава, прысвечаная 50-гадоваму юбілею, г. Віцебск (Віцебскі мастацкі музей).

 

1997

– выстава па выніках Першага (абласнога) пленэру памяці І. Ф. Хруцкага, г. Віцебск (Віцебскі мастацкі музей).

 

1998

– выстава да 60-годдзя Беларускага саюза мастакоў, г. Віцебск;
– выстава па выніках II Рэспубліканскага пленэру памяці І. Ф. Хруцкага, г. Віцебск (Віцебскі мастацкі музей).

 

1999

– выстава па выніках пленэру імя І. Хруцкага, г. Віцебск;
– выстава «Акварэльная сябрына», г. Віцебск;
– выстава, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын 8 Сакавіка, г. Віцебск;
– выстава «Восень-99», г. Віцебск;
– выстава, прысвечаная юбілею мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск;
– персанальная выстава акварэлі, г. Віцебск (Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна);
– выстава аб'яднання «Віцебская акварэль», г. Курск (Расія);
– выстава аб'яднання «Віцебская акварэль», г. Ліда;
– выстава віцебскіх мастакоў, г. Смаленск (Расія).

 

2000

– выстава «Мастакі горада – Віцебску», г. Віцебск;
– выстава па выніках двух пленэраў, г. Віцебск.

 

2001

– выстава «Хрысціянскі свет. ІІІ тысячагоддзе», г. Віцебск;
– выстава «Калядная», г. Віцебск.

 

2002

– выстава «Вясна-2002», г. Віцебск;
– выстава друкаванай графікі, г. Віцебск (Віцебскі абласны краязнаўчы музей);
– персанальная выстава, г. Віцебск (Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна);
– выстава аб'яднання «Віцебская акварэль», г. Магілёў (Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава);
– выстава «Калядная», г. Віцебск (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі).

 

2003

– усерасійская выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Смаленск (Расія);
– выстава віцебскіх мастакоў ў Паўночнай акрузе г. Масквы (Расія);
– выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі).

 

2004

– персанальная выстава, г. Гарадок (Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей);
– выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, прысвечаная 45-годдзю факультэта, г. Віцебск (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі).

 

2006

– IX Справаздачная выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск (выставачная зала мастацка-графічнага факультэта);
– персанальная юбілейная выстава, прысвечаная 60-годдзю, г. Віцебск (Віцебскі абласны краязнаўчы музей).

 

2007

– выстава па выніках пленэру ў Рэбургу, г. Віцебск (Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна).

 

2008

– выстава акварэлістаў Віцебска і Смаленска «Вясновы капеж».

 

2009

– юбілейная выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, прысвечаная 50-годдзю факультэта, г. Віцебск (Віцебскі мастацкі музей).

 

2010

–выстава, прысвечаная 10-годдзю міжнародной арганізацыі «Мастацтва і супрацоўніцтва», г. Віцебск (выставачная зала Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне»);
– юбілейная выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта, прысвечаная 100-годдзю ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск (Віцебскі мастацкі музей).
– выстава, прысвечаная 50-годдзю мастацка-графічнага факультэта Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, г. Смаленск (Расія).

 

2011

– юбілейная выстава, прысвечаная 65-годдзю (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2015

– выстава творчых работ выкладчыкаў мастацка-графічных факультэтаў Віцебскага і Смаленскага дзяржаўных універсітэтаў, г. Смаленск (Расія).

 

2016

– юбілейная выстава, прысвечаная 70-годдзю (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.