Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Гвоздзікаў Аляксандр МікалаевічГвоздзікаў Аляксандр Мікалаевіч (29.11.1951, г. Віцебск), беларускі скульптар. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). З 1973 удзельнік мастацкіх выстаў. Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Узначальваў Віцебскае аддзяленне Беларускага cаюза мастакоў. Жыве ў Віцебску.

Працуе ў манументальнай і станковай пластыцы. Матэрыял – бронза, гіпс, бетон.

Сярод манументальных твораў – помнік Герою Савецкага Саюза А. Углоўскаму (1978, Віцебскі раён), мемарыяльны ансамбль, прысвечаны дзецям М. Шмырова (1984), помнікі мастакам М. Шагалу (1992, Віцебск), І. Хруцкаму (1996), народнаму артысту Беларусі Г. Дубаву (1996); мемарыяльныя дошкі Героям Савецкага Саюза І. Чарняхоўскаму (1987), генералу І. Люднікаву (1995), мастаку Ю. Пэну (2007) (усе ў Віцебску). Аўтар станковых кампазіцый: «Партрэт бацькі» (1975), «Рэпін у Здраўнёве» (1987), «MА-MА!!!» (2004), трыпціха «Нараджэнне палёту» (1980) і інш.

Працы вылучаюцца завершанасцю і лаканізмам, выразнай рытмікай, пластычнай мадэліроўкай.

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Музеі М. Шагала і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Гвоздзікаў Аляксандр // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern belorusian sculpture. XXI century : альбом / аўт. тэксту, склад., пер. на беларус. мову К. С. Аксёнава ; аўт. уступ арт. Н. В. Шаранговіч ; пер. на англ. мову В. В. Петранюк. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — С. 102—103.

Котович, Т. В. Александр Гвоздиков. Динамика остановленного мгновения / Т. Котович // Скульптура. Объекты. Витебск : монография / Т. В. Котович. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2013. — С. 37—50.

Цыбульский, М. Л. Гвоздиков Александр Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 292—293.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Гвоздиков Александр Николаевич на сайте «Витебская энциклопедия»

arrow Скульптура Александра Гвоздикова на сайте «Фотоэнциклопедия Беларуси»

arrow Соловьева Н. Портрет скульптора Александра Гвоздикова