Біяграфія
Слепаў Аляксандр Мікалаевіч (04.08.1950, с. Бада Чыцінскай вобл., Расія – 24.11.2024, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1974). Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Жыў ў Віцебску.
Працаваў ў галіне скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, графікі, жывапісу.
Сярод работ: пастэлі «Мёрская муза» (2000), «Вечны кумір» (2006), «Рукапісы не гараць» (2008); трыпціх «Мінатаўры-мутанты» (2004); серыі «Спорт» (2000), «Пошук знешніх сувязяў ...» (2006), «Суцэльны тэатр. Майстар і Маргарыта» (2007); скульптурная пластыка «Купальшчыца» (1976), «Двое» (1983), «Чаканне» (2001), «Анёлы» (2002), «Дзяўчына ў капелюшы» (2007), «Роздум» (2008) і інш. Аўтар манументальна-дэкаратыўных пано «Пазнанне свету» (1976, СШ № 35, г. Віцебск), «Сардэчна запрашаем» (1977, СШ № 35, г. Віцебск), «Дуброва спявае» (1979, музычная школа № 2, г. Віцебск), «Вечар» (1979, музычная школа № 2, г. Віцебск), «Лён і хлеб Беларусі» (1982, Дом культуры в. Бабінічы Аршанскага р-на), «Рыбы. Птушкі. Кветкі» (1984, г. Віцебск).
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Слепов Александр Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 472.