Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Лісаў Аляксандр Генадзьевіч (07.07.1959, г. Шчучын Гродзенскай вобласці), дактарант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. С. М. Кірава (1981), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1992). Кандыдат мастацтвазнаўства (1998). Абараніў дысертацыю по тэме «Мастацкае жыццё Беларусі другой паловы 19 – пачатку 20 ст.». У Віцебскім дзяржаўным універсітэце працуе з 1986 г.; з 1992 г. – у якасці выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта (з 1999 г.). Выкладае курсы культуралогіі, гісторыі сусветнай культуры, усеагульнай гісторыі мастацтваў, спецкурсы, у ліку якіх «Віцебская школа мастакоў». Сябра Беларускага саюза мастакоў (2014).

Вобласць навукоых інтарэсаў: беларускае мастацтва 19–20 ст., гісторыя мастацтва рускага авангарда. Даследуе творчасць М. Шагала, К. Малевіча, Л. Лісіцкага, П. Мансурава. Аўтар звыш за 150 публікацый, у т. л. манаграфій «Художник Исаак Боровский» (1997), «Краязнавец Мікалай Каспяровіч» (2000), «Историк В. А. Вейгер-Рейдемейстер» (2004), «Сапуновские места Витебска и окрестностей» (2001, 2004) (усё ў суаўтарстве), суаўтар калектыўнай працы «Малевич о себе. Современники о Малевиче. Письма. Документы. Критика» у 2-х тамах (2004), альбома-каталога «Исаак Боровский» (2007), намеснік рэдактара і аўтар альманаха «Шагаловский международный ежегодник» (2003–2007), аўтар публікацый ў альманаху «Малевич. Классический авангард. Витебск».

Удзельнік міжнародных кангрэсаў, канферэнцый, выставачных праектаў у Францыі, Фінляндыі, Германіі, Нідэрландах, Канадзе, Літве, Украіне, Расіі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лісаў Аляксандр Генадзевіч // Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : біябібліягр. давед. / М. В. Півавар. — Мн., 2010. — С. 187—188.