Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Мядзвецкі Сяргей Віктаравіч (10.05.1974, г. Віцебск). Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (1996). У 1998 годзе паступіў у аспірантуру філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Працаваў над дысертацыяй на тэму: «Беларускі станковы жывапіс другой паловы 1980–1990-х гадоў. Тэндэнцыі і праблемы развіцця» пад кіраўніцтвам доктара мастацтвазнаўства У. І. Жука. Пасля абароны дысертацыі (2004) прысуджана навуковая ступень кандыдата мастацтвазнаўства. З 2005 года і па цяперашні час з'яўляецца дацэнтам кафедры выяўленчага мастацтва мастацка-графічнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». Член Беларускага саюза мастакоў (2014).

С. В. Мядзвецкі чытае лекцыі па дысцыпліне «Гісторыя беларускага мастацтва» для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання, а таксама студэнтаў з КНР, праводзіць практычныя заняткі па дысцыплінах «Акадэмічны малюнак», «Акадэмічны жывапіс», «Накід». З'яўляецца навуковым кіраўніком шэрага дыпломных і магістарскіх работ. За апошнія гады мае навуковыя публікацыі па мастацтвазнаўстве ў выданнях, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь. Арганізоўвае мастацкія выставы віцебскіх мастакоў і ўдзельнічае ў складанні каталогаў.

У сваіх навуковых працах С. В. Мядзвецкі ахоплівае творчасць шырокага кола беларускіх жывапісцаў, сярод якіх можна вылучыць мастакоў старэйшага пакалення, такіх, як М. Савіцкі, Л. Шчамялёў, В. Грамыка, У. Стэльмашонак, М. Данцыг, Г. Вашчанка, А. Малішэўскі, Н. Воранаў, А. Кішчанка, П. Масленікаў, У. Сумараў і інш., сярэдняга – А. Марачкін, Б. Казакоў, В. Тоўсцік, В. Альшэўскі, З. Літвінава, М. Селяшчук, Л. Хобатаў, М. Бушчык, С. Кірушчанка, А. Кузняцоў, В. Губараў, У. Шкаруба і іншых, маладога – Р. Вашкевіч, С. Грыневіч, Н. Залозная, А. Ксяндзоў, І. Цішын, А. Шлегель і іншых. Важнае месца ў навуковых даследаваннях С. В. Мядзведскага адведзена віцебскім творцам П. Явічу, У. Кухараву, А. Салаўёву, А. Ільінову, А. Скавародку, В. Шылко, В. Мядзвецкаму, В. Несцярэнку, І. Лісіцы, А. Чмілю і іншым аўтарам.

 

ЛІТАРАТУРА

Медвецкий, С. В. Белорусская станковая живопись второй половины 1980–1990-х годов. Тенденции и проблемы развития : дис. ... канд. искусствоведения : 17.00.04 : защищена 00.00.2004 : утверждена 13.10.2004 / С. В. Медвецкий. – Минск, 2004.