Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Балтрушэвіч Аляксей Аляксандравіч (12.08.1979, г. Наваполацк Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2001). Выдаў зборнік вершаў «Крывавая Мэры» (2004). Распрацаваў праект статуэткі для музычнага фестывалю «ULTRA MUZIK AWARDS» (2011). Прымаў удзел у беларуска-польскім конкурсе графічных праектаў «Мы» (2012). Удзельнік выстаў і мастацкіх праектаў, маладзёжных пленэраў («У пошуках Атлантыды», імя Я. Драздовіча). З 2011 года – член секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў». Член Віцебскага аддзялення «Беларускі саюз мастакоў» (2014). Жыве ў Наваполацку.

Працуе ў тэхніцы жывапісу ў жанры пейзажа. Смелы эксперыментатар, валодае вялікім тэмпераментам, майстэрствам і індывідуальным почыркам. Сярод твораў: «Бягонія. Кветкі», «Вясна-Лета» (2011), «Вёска Бычкі», «Змова фішкі», «Лета», «Сцяжынка ў родную хату» (2012), «Рыба-1», «Рыба-2», «Рыба-3» (2013), «Досвітак», «Сонца на двары» (2014) і інш.