Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Карашкевіч Інга Валер'еўна (18.05.1986, в. Бароўка Верхнядзвінскага р-на, Віцебская вобл.), беларуская мастачка. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2008). Працавала выкладчыкам у дзіцячай школе мастацтваў г. Гарадка (2008–2010). З 2011 па 2013 год – кіраўнік дзіцячага мастацкага гуртка ва УК «Дом культуры» Першамайскага р-на г. Віцебска. З 2013 года – мастак і мастак-пастаноўшчык у студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Член Беларускага союза мастакоў (2014).

Жывапіс Інгі Карашкевіч каларыстычна багаты, экспрэсіўны. У ім прысутнічаюць і акадэмічная традыцыя, і рысы постмадэрнізму – іронія, гульня, зварот да народнай творчасці, літаратуры, гісторыі. Сярод работ: «Малюта» (2008), «Вялікі князь Вітаўт» (2010), «Бабка і казюка», «Жонка Карлсана» (2011), «Марк», «Музыканты» (дыптых), «Сям'я» (2012), «Амур», «Вечар» (2013), «Начны горад», «Шэры нацюрморт» (2014), «Кубкі» (трыпціх), «Півоні для мамы», «Усмешка» (2015), «Анамалія», «Рабінавы нацюрморт», «Спакуса» (2016).

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выставка "Знакомые незнакомки"