Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы Т. А. Руденка

 

 

Міжнародныя, усесаюзныя

1985

– усесаюзная выстава «Маладосць краіны», прысвечаная ХХ з'езду УЛКСМ, г. Масква.

1987

– усесаюзная выстава «Мастакі – народу», прысвечаная юбілею МФ СССР, г. Масква.

1988

– выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БССР «Габелен Беларусі», г. Бялград (Югаславія).

1987-1990

– выставы ў Каўнасе (Літва), Ленінградзе ў складзе творчага аб'яднання мастакоў «Квадрат».
 
1990
– выстава «Маладыя мастакі Віцебска», г. Нінбург (ФРГ);
– групавая выстава «Мастацтва Беларусі», г. Хельсінкі (Фінляндыя).

1991
– выстава ў Доме навукі, г. Масква;
– выстава ў галерэі «Artique Ltd», г. Анкарыдж (ЗША).

1994
– выстава «Габелен і батык», г. Цфат (Ізраіль);
– міжнародная выстава-кірмаш (Каралеўства Бахрэйн; Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).

Рэспубліканскія

1985

– рэспубліканская выстава «40 год Вялікай Перамогі», г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «Восень-85», г. Мінск.

1986

– рэспубліканская выстава «Мы будуем камунізм», прысвечаная ХХVII з'езду КПСС, г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «Гармонія і асяроддзе», г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «Майстры культуры – за мір», г. Мінск;
– рэспубліканская выстава-продаж «Восень-86», г. Мінск.

1987

– рэспубліканская выстава «Маладосць рэспублікі», г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «Краіна Саветаў», прысвечаная 70-годдзю Кастрычніка, г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «У краі блакітных азёр», г. Мінск.

1988 – рэспубліканская выстава «Маладосць рэспублікі», г. Мінск.

1989 – III Рэспубліканская выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, г. Мінск.

1995 – выстава віцебскіх мастакоў (галерэя «Жылбел»), г. Мінск.

2015 – перасовачная рэспубліканская выстава мастацкага тэкстылю «Знітаванне» (выставачная зала ДУ «Культурна-гістарычны комплекс "Залатое колца горада Віцебска «Дзвіна», 7 ліпеня – 7 жніўня; УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей», 8 ліпеня – 8 жніўня)), г. Віцебск;
– перасовачная рэспубліканская выстава мастацкага тэкстылю «Знітаванне» (мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, 12 жніўня – 13 верасня), г. Полацк;
– перасовачная рэспубліканская выстава мастацкага тэкстылю «Знітаванне», (галерэя М. Савіцкага, 15 кастрычніка – 1 лістапада), г. Мінск;
– перасовачная рэспубліканская выстава мастацкага тэкстылю «Знітаванне», (выставачная зала музея гісторыі горада Мінска, 22 кастрычніка – 18 лістапада), г. Мінск.

Абласныя

1982-1989 – 9 абласных выстаў..

Групавыя і персанальныя

1992

–  персанальная выстава, г. Нінбург (ФРГ).

1993

–  персанальная выстава, г. Віцебск.
 
1998

–  выстава да 60-годдзя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі), г. Віцебск.

1999

– персанальная выстава, г. Даўгаўпілс (Латвія).

2008 – выстава «THE BEST», г. Віцебск.

2009 – выстава «50 год мастацка-графічнаму факультэту Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава «Беларускі тэкстыль» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

2010

– выстава «Дарагая мая жанчына» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.
 
2011

– выстава-праект «Арт-сезон-2010» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава «Віцебскія мастакі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.
.
 
2012

–  выстава «Дар цудоўны, дар бясцэнны ...» работ, што былі падораныя Мастацкаму музею (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

2013

– персанальная юбілейная выстава «Толькі вечныя каштоўнасці» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск; (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.

2014
– спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», г. Мінск;
– персанальная юбілейная выстава «Толькі вечныя каштоўнасці», г. Бабруйск;
– выстава «Арт-салон-2014» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.
 
2015
–персанальная выстава «Толькі вечныя каштоўнасці» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– экспазіцыя іканапісу, ювелірнай пластыкі і новай серыі работ Таццяны і Юрыя Рудэнак «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь» у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

2016
– выстава работ сям'і мастакоў Рудэнак «Анёлы над горадам» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

2017
– выстава «30 гадоў "Квадрату"» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– выставачны праект, прысвечаны 65-годдзю абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» (экспазіцыі «Ля вытокаў», «Саюз творцаў») (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

 

Таццяна і Юрый Рудэнкі на адкрыцці персанальнай юбілейнай выставы «Толькі вечныя каштоўнасці».
Мастацкі музей, г. Віцебск,
 2013 год.
На адкрыцці персанальнай выставы «Толькі вечныя каштоўнасці». 
Мастацкі музей, г. Віцебск, 2015.
Фота Г. Каржанеўскага.
Таццяна Рудэнка на цырымоніі ўручэння спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»
г. Мінск, 2014 год.
Таццяна Рудэнка на адкрыцці выставы «Толькі вечныя каштоўнасці». 
Бабруйскі мастацкі музей, 2014 год.
Фота з сайта http://bobruisk.ru