Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Kazak-IVКазак Іван Уладзіміравіч (06.07.1959, г. п. Бешанковічы Віцебскай вобл.), беларускі скульптар. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983). З 1984 г. – удзельнік мастацкіх выстаў. Член Беларускага Саюза мастакоў (1988). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Матэрыял – бронза, сілумін.

Сярод работ: кампазіцыі «Ахвярам рэпрэсій» (1987), «Боль» (1987), «Сяргей Рахманінаў» (1988), «Раніца» (1988), «Мастак Віктар Папкоў», «Памяці тых, хто загінуў» (1990), «Княгіня Вольга», «Мастак Я. Драздовіч», «Віцебшчына партызанская», «Напалеон і Жазэфіна» (усе – 1989), «Нараджэнне анёла» (1991), «Сальвадор Далі» (1991), «Мысліцель» (2003), памятны знак А. Пушкіну (1989), помнік У. Караткевічу (1994), мемарыял воінам-інтэрнацыяналістам «Боль» (1997), мемарыяльныя дошкі гісторыку-краязнаўцу У. Краснянскаму, Герою Савецкага Cаюза Ц. Лядскаму (1998), заснавальніку віцебскай школы бокса А. Брыну (2009), скульптуры «Вулічны музыкант» (г. Віцебск), дэкаратыўныя скульптуры «Пацалунак», «Чарнобыльская мадонна» (г. Нінбург, Германія), помнік «Серафім Сароўскі» (г. Ханты-Мансійск, Расія), скульптура «Стары Хатабыч» (г. Белаярскі, Расія).

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у галерэях і прыватных калекцыях.

 

ЛІТАРАТУРА

1.Казак Іван // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern Belarusian Sculpture. XXI century / аўт. тэксту, склад., пер. на беларус. мову К. С. Аксёнава ; аўт. уступ. арт. Н. В. Шаранговіч. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўскі, 2012. — С. 142—145.

2.Казак Іван Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 234. — На беларус. і англ. мовах.

3.Цыбульский, М. Л. Казак Иван Владимирович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 471.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Памятник воинам-интернационалистам «Боль»