Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Тарабука Леанід Мікалаевіч (20.07.1955, г. Віцебск), беларускі скульптар. Скончыў аддзяленне скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1983). Выкладае на кафедры дызайну ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1997 г.). Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры, дэкаратыўнай пластыкі. Матэрыял – камень. З 1983 года ўдзельнік мастацкіх выстаў. Член Беларускага саюза мастакоў (1999). Член міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» (1999). Жыве ў Віцебску.

Сярод работ: «Раіса» (1979), «Сон» (1979), «Фадзеіч» (1980), «Мастак Шура Фралянкоў» (1980), «Максім Багдановіч» (1981), «Герой Савецкага Саюза М. Сільніцкі» (1982), «Першы наркам аховы здароўя М. Сямашка» (1984), «Мысліцель» (1984), «Поры года» (1986), «Герой Савецкага Саюза Карначонак» (1987), «Партрэт мастака Л. Мірзаяна» (1989), «Афганскі вецер» (1989), «Месяц» (1998), «Люстра душы» (2000), «Трэцяе тысячагоддзе» (2000), «Чаканне» (2001), «Шляхамі пошукаў» (2001), «Фаза Месяца» (2001), «Курыны бог» (2003), «Кампазіцыя» (2003), «Рыба часу» (2003), «Камета Галея» (2004), «Вялікі гаварун» (2005), «Свяшчэнная рыба» (2005) і інш.

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у галерэях і прыватных калекцыях.

 

ЛІТАРАТУРА

1.Тарабука Леанід // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern belorusian sculpture. XXI century : альбом / аўт. тэксту, склад., пер. на беларус. мову К. С. Аксёнава ; аўт. уступ арт. Н. В. Шаранговіч ; пер. на англ. мову В. В. Петранюк. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — С. 286—287.

2.Цыбульский, М. Л. Тарабуко Леонид Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 503.