Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Лісоўская Наталля Сяргееўна (07.11.1958, в. Забараўе Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1978), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1983). З 1988 года выкладае ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на кафедры дызайну, дацэнт (1993). Член Беларускага саюза мастакоў (1994). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў тэхніцы ручнога ткацтва, тэкстыльным дызайне. Аўтар і распрацоўшчык малюнкаў і структур тканін, што ўкаранёныя ў вытворчасць на беларускіх прадпрыемствах.

Сярод работ: «Цвіценне» (1978), «Два жыцці» (1982), «Летні дождж. Вясёлка» (1988), «Горад» (1990), «Азёры Віцебшчыны» (1990), «У Віцебску ідзе дождж» (1991), «Вясна. Пралескі» (1991), «Мае вербы» (1993), «Квітнеючыя лугі» (1995), «Старажытныя рукапісы» (1996), «Халодны дзень» (1998), «Сонечны год» (2003), «Раніца» (2008), «Дрэвы гінуць без каранёў» (2008), «Зімовыя вокны» (2009) і інш.

З'яўляецца аўтарам рада навуковых артыкулаў, метадычных дапаможнікаў па пытаннях мастацкага праектавання тэкстыльных вырабаў.

Работы мастака знаходзяцца ў Мастацкім музеі і Арт-цэнтры Марка Шагала г. Віцебска, Музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка, прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, ЗША, Германіі.

 

ЛІТАРАТУРА

1.Лісоўская Наталля Сяргеўна // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998: энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 334. — На беларус. і англ. мовах.

2.Наталля Лісоўская // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 82. — На беларус. і англ. мовах.

3.Цыбульский, М. Л. Лисовская Наталья Сергеевна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси: энцикл.: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 73—74.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Две выставки витебских художников открылись в Могилеве

arrow «Дрэва жыцця» Наталлі Лісоўскай

arrow Лисовская Наталья Сергеевна