Біяграфія
Рудэнка Юрый Васільевіч (03.10.1953, г. Віцебск). Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1979). З 1980 года выкладаў у адной з мастацкіх школ г. Віцебска. З 1983 г. працуе на Віцебскім камбінаце «Мастацтва». Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1990). Жыве ў Віцебску.
Працуе ў ювелірнай пластыцы, шырока выкарыстоўвае разнастайныя традыцыйныя і нетрадыцыйныя матэрыялы. Аўтар прызоў для Шагалаўскага пленэру, фестываляў «Белая мода», «Славянскі базар у Віцебску» (усе 1992–2000): «Афіцыйны прыз» (1999); статуэткі «Медуза Гаргона» (2003) і інш. Сярод твораў, што зробленыя сумена з Т. Руденка: габелены «Зямля» (1987), «Расколіна» (1990), «Горад Шагала» (1992), «Азёрны край» (1993), «Знакі задыяка» (2001), канцэртныя заслоны для тэатральных сцэн «Вячэрні паказ» (1983), «Урачыстая» (1986), «Кветка папараці» (1987), «Залацістая» (1989); бацікі «Першыя кветкі» (1981), «Бэз» (1990), «Планета» (1991), «Усход» (1992), «Палявыя кветкі» (1994); працы ў змяшанай і аўтарскай тэхніцы «Пачатак» (1988), «Хмара» (1989), «Сухія кветкі» (1991), «Далёкі востраў» (1992), «Код жыцця» (1995); трыпціх «Іерусалім» (2007 ) і інш.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Епархіяльным музеі ў г. Катовіцы (Польшча).
ЛІТАРАТУРА
1. Руденко, белорусские художники // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 422 - 423.
2. Рудэнка Таццяна Аляксееўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 459. — На беларус. і англ. мовах.
3. Таццяна Рудэнка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 112. — На беларус. і англ. мовах.
СПАСЫЛКІ
Витебские художники Татьяна и Юрий Руденко удостоены специальной премии Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства»