Выставы
Уладзімір Базан прымае ўдзел у фотавыставах з 1973 года. З'яўляецца лаўрэатам прэміі ленінскага камсамола Віцебшчыны за серыю работ «Дзеці» (1985). Фатаграфіі аб землетрасенні ў Арменіі адзначаны першай прэміяй у ГДР на фотасалоне «Інфасканбалтык» фірмы Цэйс-Практыка. Узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР за серыю фатаграфій «Думай, хлопец!» пра дзіцячую калонію (1987), медалём «За выдатнае майстэрства» на выставе «The Epoch Times First Grand Photography Competition» за фота «Гульня ў шашкі» (2007, ЗША).
Персанальныя выставы фотамастака праходзілі ў Літве (Каўнас, 1987; Вільнюс, 2003), Эстоніі (Талін, 1989), Латвіі (Даўгаўпілс, 2001; Рыга, 2007), Польшчы (Галенёў, 1998), Германіі (Хам, 1993; Нінбург, 1998, Гамбург, 2006), Осла (2005), Іспаніі (Кордаба, 2006, 2007), Беларусі (Баранавічы, Барысаў, Слонім, Брэст, Мінск, Віцебск), Францыі (Парыж, 2010).