Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Кавальчук Валерый Віктаравіч (11.01.1955, г. Гомель – 08.09.2009, г. Віцебск), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Абрамцаўскае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Васняцова (1976). Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыў у Віцебску.

Працаваў у галіне дэкаратыўнай і прамысловай керамікі, пераважна ў тэхніцы фарфору і маёлікі. Шэраг твораў выкананы ў суаўтарстве з Л. Кавальчук.

Сярод асноўных работ: «Дракончык» (1977), «Дзьмухаўцы» (1980), «Цары» (1985), «Песня» (трыпціх) (1985), «У гасцях у Хруцкага» (1998), «Маскі» (1998), «Штофы» (1998), «Мазаіка часу» (1999), «Хутка восень» (1999), «Чаяванне з Казімірам» (2000), «Песні» (2000), «Прысвячэнне М. Гусоўскаму» (2000), «Лікі часу» (2001), «Першы снег» (2001), «Сіняя птушка» (2002), «Я люблю казкі» (2002), «Возера Дрысвяты» (2006), «Купальская ноч» (2008, трыпціх), «Касцёл у Відзах» (2008), «Возера Божае вока» (2008), «Гукі ночы» (2008, трыпціх), «Гнёзды» (2008). Аўтар сервізаў «Успамін пра Ленінград» (1980), «Алеся» (1982), чайнага «Вясёлка» (1983); кававага «Беларускія льны» (1983); дэкаратыўных блюд «Буслы» (1981), «Вячэрняе» (1982), «Ручнікі» (1982), «Раніца», «Вясёлка» (абодва – 1983), «Птушыная пара» (2003); дэкаратыўных ваз «Гомель», «Юбілейная» (абедзве – 1981), «Вясна» (1983), «Восеньскі дождж» (1983), «Дзінтары» (1984), «Квітней, мой Мінск» (1985), «Фрэскі» (2006) і інш

 

ЛІТАРАТУРА

1.Валерый Кавальчук // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 59. — На беларус. і англ. мовах.

2.Кавальчук Валерый Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 232. — На беларус. і англ. мовах.

3.Цыбульский, М. Л. Ковальчуки, белорусские художники декоративно-прикладного искусства / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 499.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Персональный сайт художника