Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Віктар Андросаў з'яўляецца ўдзельнікам міжнародных, рэспубліканскіх мастацкіх выстаў.

Першая выстава мастака адбылася ў 1966 г. у Латвіі (г. Вентспілс) у гістарычным музеі, дзе ён, калі быў студэнтам Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, праходзіў практыку.

В. Андросаў працуе ў галіне партрэта, пейзажа, нацюрморта, тематычнай карціны, часта выязджае на прыроду на эцюды. З'яўляецца пастаянным удзельнікам абласных мастацкіх выстаў. Прымаў удзел у Міжнародным пленэры ў г. Тураве, а таксама ва Ушацкім пленэры і Браслаўскім пленэры, прысвечаным І. Хруцкаму.

 

Мастацкія выставы В. А. Андросава

 

1970

– выстава дыпломных работ, г. Ленінград (музей Акадэміі мастацтваў СССР);

– рэспубліканская мастацкая выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна;

– мастацкая  выстава  Віцебскай  вобласці,  прымеркаваная  да 50-годдзя камсамола Беларусі.

1971

– III Рэспубліканская выстава «Фізічная культура і спорт у выяўленчым мастацтве»;

– абласная мастацкая выстава.

1973

– абласная мастацкая выстава партрэта.

1974

– выстава  работ  мастакоў  Віцебскай   вобласці,  прысвечаная 30-годдзю вызвалення Беларусі і г. Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1975

– абласная мастацкая выстава, прысвечаная 30-годдзю перамогі над нямецка-фашысцкай Германіяй;

– рэспубліканская мастацкая выстава, г. Мінск;

абласная мастацкая выстава «Слава працы».

1976

– абласная мастацкая выстава пейзажа.

1977

– абласная мастацкая выстава.

1978

– абласная мастацкая выстава пейзажа.

1979

– абласная мастацкая выстава.

1980

– абласная мастацкая выстава.

1981

– абласная мастацкая выстава.

1982

– абласная мастацкая выстава пейзажа.

1983

– абласная мастацкая выстава «Тыдзень выяўленчага мастацтва»;

– рэспубліканская мастацкая выстава «Фізкультура і спорт у выяўленчым мастацтве».

1985

– абласная мастацкая выстава, прысвечаная 40-годдзю вызвалення Беларусі і г. Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1985–86

– рэспубліканская мастацкая выстава «Мы будуем камунізм».

1986

– абласная мастацкая выстава.

2007

– юбілейная персанальная выстава ў музеі «Цэнтр сучаснага мастацтва», г. Віцебск.

2008

– персанальная выстава «Акорды творчасці» ў Мастацкім музеі, г. Віцебск.

2010

– персанальная мастацкая выстава ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна.

2011

– выстава па выніках пленэру, прысвечанага г. Полацку, у Мастацкім музеі, г. Віцебск;

– абласная выстава «Мастакі Віцебска канца 20 – пачатку 21 стагоддзя» у Мастацкім музеі, г. Віцебск;

– выстава «З чаго пачынаецца Радзіма», г. Віцебск;

– удзел у пленэры І. Хруцкага, г. Віцебск.

2012

– юбілейная выстава, прысвечаная 75-годдзю Віцебскай вобласці, Мастацкі музей, г. Віцебск.

– мастацкая выстава павыніках пленэру ў Астроўна, прысвечаная 1812 году,  Мастацкі музей, г. Віцебск.

 

Юбілейная мастацкая выстава В. Андросава. Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва”. 2007 г.Юбілейная мастацкая выстава В. Андросава. Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва». 2007 г. Выкладчык Віцебскага музычнага вучылішча Вольга Дарэнскіх побач з карцінай «Партрэт В. І. Дарэнскіх», 1975 г., палатно, алей, 100х120 смПерсанальная выстава В. Андросава ў музеі «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва». 2007 г.Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Персанальная выстава В. Андросава. 2010 г.Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна А. І. Сёмкін адкрывае персанальную выставу В. Андросава. 2010 г.Старшыня віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў А. Гвоздзікаў віншуе В. Андросава з адкрыццём выставы. Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. 2010 г.На адкрыцці мастацкай выставы В. Андросава ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Слова паэту Д. Сімановічу. 2010 г.На адкрыцці мастацкай выставы В. Андросава ў абласной бібліятэцы. 2010 г.