Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Androsov-VAАндросаў Віктар Аляксандравіч (12.07.1937, г. Тбілісі, Грузія – 17.03.2015, г. Віцебск), беларускі жывапісец, педагог. Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (1969). Вучыўся ў А. Смірнова, В. Руднева, А. Зайцава, В. Сакалова, Л. Худзякова. У 1969–2002 гадах працаваў у мастацка-вытворчых майстэрнях, выкладаў у Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава (1975–1981). Член Беларускага cаюза мастакоў з 1989 г. Жыў у Віцебску.

Працаваў ў розных жанрах станковага жывапісу. Творам уласцівыя сюжэтнасць, рэалістычная трактоўка формы.

Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі «Віцебск на парозе Новага года» (1999), «Народны паэт Беларусі Якуб Колас» (2000–2005), «Чарнобыльская трагедыя» (2005–2007), партрэты «Іна Аўчыннікава» (1988), «Салярцінскі Іван Іванавіч у 20-я гады» (1998), «Аўтапартрэт» (2007), пейзажы «Віцебск, вясна», «Беларуская зіма» (абодва 1992), «У краі блакітных азёр. Ушаччына» (1998), «Віцебск напярэдадні новага тысячагоддзя» (1999), «Зіма ў Віцебску» (2002), «Раніца на Палессі» (2003), «У краі блакітных азёр. Браслаўшчына» (2006), нацюрморты і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Андросов Виктор Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 18.