Біяграфія
Беразоўская Таццяна Дзмітрыеўна (06.02.1964, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1987). Пасля заканчэння вучобы і да сёння выкладае малюнак і кампазіцыю ў адной з віцебскіх школ. Член Беларускага саюза мастакоў (1997).
У выставах удзельнічае з 1983 г.
Працуе пераважна ў графічных тэхніках. Цэнтральнае месца ў кампазіцыях займаюць жаночыя і дзіцячыя вобразы, кветкі, вобразы жывёл і птушак. Творы вызначаюцца лірыка-паэтычным асэнсаваннем рэчаіснасці, зваротам да вобразаў з казак, легендаў, міфаў, адлюстраваннем гармоніі і адзінства чалавека і прыроды.
Сярод работ: серыі кампазіцый «Кветкі і камяні» (1993), «Знакі задыяка» (1995), «Золата на блакітным» (1995), «Люстра душы» (2002–2003), «Кветкі для Евы» (2006), «Чыстая крыніца» (2008), «Міфалогія старажытных славян» (2009), кампазіцыі «Архідэя», «Маска», «Апельсін», «Макавы цвет», «Рэінкарнацыя» (усе 2008–2009).
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Березовская Татьяна Дмитриевна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 57.
СПАСЫЛКІ
Высоцкая А. Витебская художница Татьяна Березовская. Целительница уставших душ
Татьяна Березовская «Ожерелье для Весны»: выставка в Витебском художественном музее