Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Васільева Галіна Сцяпанаўна (28.12.1959, г. Полацк Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1982). Выкладчык кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1992), дацэнт кафедры дызайну (1998). Член творчага аб'яднання «4-63» (1989–91). Член Беларускага cаюза мастакоў (1993). Удзельніца Першага і Другога міжнародных пленэраў «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць»; праектаў «ln-formation» (1994, 1997, 1999, 2000). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў вобласці канцэптуальнага мастацтва (мастацкія праекты, акцыі), абстрактнага жывапісу. Арганізатар мастацкіх акцый «Сонечны гадзіннік» (1996, Віцебск), з вогнішчамі (1997, Віцебск ), «А V Е» (2000, Полацк), перформансаў «Памяці В. Юрчанкі» (1999, Віцебск), «Аўтапартрэт» (2000, Полацк), «Усталяванне А ў мастацтве» (2003, Віцебск), «Прысвячэнне К. Малевічу» (2008, Віцебск), праектаў «Constructio» (сумесна з В. Васільевым, 2001, Віцебск; 2003, Мінск, Орша, Полацк).

У творах мастачкі дамінуюць простыя геаметрычныя формы, лаканічная канструктыўнасць, статычнасць і строгасць кампазіцыйна-пластычных рашэнняў, выкарыстанне лакальных каляровых плямаў.

Сярод работ: палотны «Чырвоны месяц», «Вялікая Венера», «Урокі музыкі», «Веды», «12», «Квадраты», «Трохвугольнікі і сегменты», серыі «Сцяна», «Рэйс», «Карычневыя структуры», трыпціх «Варыяцыі блакітнага» і інш.

Творы знаходзяцца ў музеях, прыватных зборах, галерэях Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Літвы, Беларусі, Расіі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васільева Галіна Сцяпанаўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 90. — На беларус. і англ. мовах.

2. Цыбульский М. Л. Васильева Галина Степановна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 120.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Васильева Галина на сайте «Негатека»

arrow Васильева Галина Степановна на сайте «Кафедра дизайна»

 

ВЫСТАВЫ РАБОТ

arrowПроект «Сonstructio»

arrow Художественный проект «Constructio»