Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Васільеў Васіль Вячаслававіч (02.12.1954, г. Орша Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1982), аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў (1992). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Старэйшы выкладчык (1992), дацэнт кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1998). Член творчага аб'яднання «4-63» (1987–1990, г. Полацк). Удзельнічае ў выставах з 1978. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыве ў Віцебску.

Сярод работ у галіне фігуратыўнага станковага жывапісу: «Вясна» (1983), «Жанчына і птушка» (1987); абстрактныя – серыі «Гурзуф-2» (1991) , «Знакі вады» (1992); аб'екты і інсталяцыі – «Сіні аб'ект» (1993), «Двайная піраміда» (1994), «Я чалавек разумны» (1996), «Пластычны стандарт № 3» (2000); «Перыметр узыходзячага сонца», «Выхаванне Калумба» (2003), «Адпачынак на шляху ў Егіпет» (2006), «Уцёкі ў Егіпет 2», «Хто ты, адкуль ты?» (2008), «Вежа, якая хістаецца» (2009), «Часам я бываю шчаслівы» (2009); перформансаў «Чырвонае віно» (1999), «Зорка» (1999) і інш. Аўтар серый «Поры года» ў дзіцячым аддзяленні Быхаўскай бальніцы (1990), «Уцёкі ў Егіпет» (2001), 12 абразоў для іканастаса царквы Уваскрасення Хрыстова ў г. Дзісна (1992).

З'яўляецца аўтарам і куратарам аўтарскіх і калектыўных канцэптуальных праектаў. Працуе з мастацтвам «аб'екта», стварае інсталяцыі, кампазіцыі ў вобласці «лэнд-арта».

Творы мастака знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Полацкай мастацкай галерэі, Мастацкім музеі г. Віцебска.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Васильев Василий Вячеславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 119—120.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Михневіч Л. Новы беларускі арыенталізм

 

ВЫСТАВЫ РАБОТ

arrow Проект «Сonstructio»

arrow Художественный проект «Constructio»