Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Даманаў Аляксандр Васільевіч (10.03.1940, г. Клінцы Бранскай вобл., Расія – 19.04.2014, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічнае аддзяленне Залатавустаўскага педагагічнага вучылішча (1973). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1990 года. Член Беларускага cаюза мастакоў (1996). Жыў у Віцебску.

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта.Творам уласцівыя моц і насычанасць, свежасць і каларыт.

Асноўныя работы: палотны «Бярозы», «Вясна», «Сланечнік», «Вецер», «Восень», «Зіма. Рака Віцьба», «Сакавік», «Вясковы пейзаж».

 

ЛІТАРАТУРА

Даманаў Аляксандр Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 161. — На беларус. і англ. мовах.