Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Ізаітка Анатоль Сяргеевіч (21.12.1954, г. Полацк Віцебскай вобл. — 27.07.2014, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1984). Выкладчык ВДТУ (1984–89), з 1989 – мастак камбіната «Мастацтва». Член Беларускага саюза мастакоў (1995).

Працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Характар вобразаў вызначае аўтарская міфалогія, у творах пераважаюць складаныя кампазіцыйныя пабудовы, каляровыя і тонавыя кантрасты.

Сярод асноўных твораў: «Мой родны кут» (1989), «Стары Віцебск» (1998), «Разбітыя люстэркі» (1999), «Памяці С. Кухто» (1999), «Мастак і натхненне» (2000), «Усходняя зорка» (2000), «Дабравешчанне» (2001), «Першы снег» (2001), «Народжаны ў год каня. Аўтапартрэт» (2002), «Крыж на крыж» (2002), «Півоні» (2003), «Анёлы, якія граюць са свечкай» (2005), «Чаромха ў горадзе» (2006), «Фея» (2007), «Грамніцы» (2008), «Купальская вада» (2008), «Антонаўка» (2008) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Изоитко Анатолий Сергеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 463.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выставка Анатолия Изоитко «POSTсимволизм» на портале «Gorod.Vitebsk.by»