Біяграфія
Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч (30.12.1935, былая в. Царкоўшчына Віцебскага р-на — 16.05.2020, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1955), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1965). З 1967 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. Член Беларускага саюза мастакоў (1972). Жыў у Віцебску.
Працаваў у станковай графіцы (пераважна лінагравюры) і акварэлі. Творы адрозніваюцца складанай рытмічнай арганізацыяй кампазіцыі, увагай да дэталяў, лаканічнасцю абраных выяўленчых сродкаў, выразнай драматургіяй вобраза. Дакладная графічная мова твораў прасякнута лірызмам і эмацыянальным светаўспрыманнем.
Сярод работ: «Абуджэнне» (1967), «Вясновы гоман» (1972), «Зімовая казка» (1993), «Стары Віцебск» (1994), «Прагулка» (1999), «Вербніца» (2000), «Вечар над возерам» (2001), «Восеньская мелодыя» (2003), «Бабіна лета» (2005); серыі работ «Мая Лепельшчына» (1975), «Зімовыя ўзоры» (1980), «Бярэзінскі запаведнік» (1980), «Песні палёў» (1982), «Мой горад» (І983), «Зямля Ушацкая» (1985), «Мой родны кут» (1984), «Поры года» (2001) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Ильинов Анатолий Владимирович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 466.
СПАСЫЛКІ
Соловьева Н. Графика Анатолия Ильинова