Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Канавалаў Аляксандр Васільевіч (01.05.1948, г. Пяндж, Таджыкістан), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1976). Член Міжнароднага аб'яднання «Сонечны квадрат». Адзін з арганізатараў прыватнай галерэі «РЫСА» (1990). Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Жыве ў Полацку.

Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. У творах адыходзіць ад канкрэтных вобразаў, ствараючы на палатне эмацыянальную інтуітыўна-асацыятыўную маляўнічую прастору. У працах часта выкарыстоўвае элементы тэхнікі аплікацыі і калажа.

Сярод твораў: «Прастора дня» (1990), «Сілуэт» (1994), «Пейзаж» (1995), «Дотык» (1997), «Вадаспад» (1998), «Стары горад» (1999), «Будова» (2001), «Контуры» (2002), «Караван» (2002), «Вечнасць» (2003), «Піраміда» (2003), «Поле» (2004), «Атрыбуты мастацтва» (2005), «Арнамент» (2005), «Восень у горадзе» (2006), «Грэцыя» (2005), «Паланга. Акно» (2008), «Паланга. Ноч» (2008), «Паланга. Мора» (2008), «Паланга. Вузельчыкі на памяць» (2008), дыптых «Дачы» (1997) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Коновалов Александр Васильевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 510—511.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выставка коллажей Александра Коновалова «Угол зрения» в художественной галерее «Беларт»

arrow Коновалов Александр на сайте «Artinfo.ru»

arrow Выставка Александра Коновалова «Коллаж как стратегия» в Художественной галерее Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника