Біяграфія
Круглікава Марына Леанідаўна (25.07.1965, г. Полацк Віцебскай вобл.), беларуская мастачка. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1987). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1986 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1994). Жыве ў Наваполацку.
Працуе ў графіцы, станковым жывапісе, плакаце.
Сярод твораў: графічная кампазіцыя «Вечная тэма»; серыі «Дрэвы», «Успаміны пра Арлі», «Вяртанне ў Арнан», «Сон», «Яны ідуць угору»; лісты «Сярэдзіна лета», «Да Элізы», «Патрыярх», «Журботная зіма», «У чаканні Аднарога»; жывапісны трыпціх «Зямля запаветная»; пейзажы «Восень», «Дарогі ў неба»; плакаты «Літаратурна-фальклорнае свята ў запаведніку "Вязынка"», серыя плакатаў «500 год з дня нараджэння Ф. Скарыны».
ЛІТАРАТУРА
Круглікава Марына Леанідаўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 303. — На беларус. і англ. мовах.