Біяграфія
Крук Віктар Фёдаравіч (03.05.1949, ст. Крукоўшчына Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1972). Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыве ў г. п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласці.
Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Творам уласцівыя выразны, пластычна вывераны малюнак, дбайная мадэліроўка формы, гармонія каляровага рашэння.
Сярод работ: акварэлі «Летні дзень» (1989), «Партрэт старога» (1990), «Вясна ў Шаркаўшчыне» (1991), «Партрэт дзяўчыны» (1992), «Святар» (1993), «Людміла» (1994), «Бабуля» (1995); пейзажы «Адліга» (1995), «У старым парку» (1999), «Мёршчына» (2000), «Сядзіба Лапацінскіх» (2008), «Лепельшчына» (2009) і інш.
Цэнтральнае месца ў творчасці займаюць групавыя і адзіночныя партрэты: «Зімовы пленэр у Галубіцкай пушчы» (2001), «Я. Драздовіч» (2008), «Васіль Быкаў» (2008), «Мастак Скрыпнічэнка» (2009).
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Крук Виктор Федорович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 7.