Біяграфія
Кухараў Уладзімір Іванавіч (18.11.1916, в. Задзетуні Віцебскага р-на Віцебскай вобл. – 11.07.2000, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938). Член Беларускага саюза мастакоў (1953). Жыў у Віцебску.
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, часцей у партрэце і тэматычнай карціне. Творы адрозніваюцца сімвалічнай значнасцю вобразаў, графічнасцю і дэкаратыўнасцю жывапіснай мовы.
Сярод работ: «У засценках гестапа» (1945), «К. Заслонаў» (1946), «Зоя Касмадзям'янская» (1952), «Развітанне славянкі» (1955), «Бацька Мінай» (1957), «Героі 1-й Беларускай» (1958), «Артыстка Г. Маркіна» (1965), «Вера Харужая» (1974), «Хатынь. Маці» (1978), «Ветэран» (1979), «Народны артыст Ф. Шмакаў» (1981), «Даніла Райцаў» (1985), «Марк Шагал» (1987), «Францыск Скарына» (1989), «Дабравешчанская царква» (1989), «Віцебская прыгажуня-89» (1989), «Княгіня Вольга» (1991), «Вячэрні звон» (1991), «Малітва» (1992), «Еўфрасіння Полацкая» (1993), «Уладзімірская Багародзіца» (1993), «Віцебск» (1993).
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Кухарев Владимир Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 16.