Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы С. В. Кухто

 

Большасць маляўнічых кампазіцый Сяргея Кухто, насычаных аўтарскімі міфалагічнымі мадэлямі і трансфармацыямі прасторы і часу, створана ў перыяд 1992–1999 гг. Аднак многія з іх засталіся незавершанымі: аўтар зноў і зноў уносіў карэктывы, шукаў патрэбныя прататыпы і натуру. Творчая манера гэтага мастака адрозніваецца адменнай увагай да дэталяў, карпатлівай прапрацоўкай асобных элементаў.

Карціны Сяргея Кухто знаходзяцца ў фондзе Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, прыватных калекцыях за межамі Беларусі – у Галандыі, ЗША, Ізраілі, Чэхіі, Расіі.

 

Групавыя і персанальныя

1997

– выстава «Я з Віцебска» да 110-годдзя М. Шагала (КДЦ ААТ «КІМ»), г. Віцебск.

 

1999

– выстава (Палац мастацтваў), г. Мінск.

 

2000

– першая персанальная выстава (Музычная гасціная), г. Віцебск.

 

2001–2004

– праект «ПАН-ТОН», г. Віцебск.

 

2004

– другая персанальная выстава (Віцебскі абласны краязнаўчы музей).

 

2006

– выстава «Шлях кентаўра» (Мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка), г. Полацк.

 

2009

– выстава «Шлях кентаўра» (Віцебскі абласны краязнаўчы музей).

 

2011

– выстава жывапісу (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2013

– выстава «Ноч музеяў» (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.

 

2014

– выстава жывапісу і графікі «Кентаўрас», г. Віцебск;
– выстава «Дзесяць стагоддзяў Беларусі» (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.

 

2014–2015

– выстава «Віцебскі кентаўр» (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.

 

 

Адкрыццё выставы жывапісу С. Кухто. Віцебскі мастацкі музей. 2011 год
Знаёмства з выставай С. Кухто. Віцебскі мастацкі музей. 2011 год
Удзельнікі выставы С. Кухто. Віцебскі мастацкі музей. 2011 год
На выставе С. Кухто «Шлях кентаўра». Віцебскі абласны краязнаўчы музей. 2009 год