Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Лук'яненка Вольга Вітальеўна (05.04.1958, пас. Першамайскі, Забайкалле, Расія), беларуская мастачка. Скончыла архітэктурны факультэт Беларускай політэхнічнай акадэміі (1980). Брала ўдзел у распрацоўках канцэпцый эстэтычнага афармлення горада ў мастацкіх гарадскіх і рэгіянальных выставах. Член Беларускага саюза мастакоў (1977). Жыве ў Наваполацку.

Працуе ў станковым жывапісе і графіцы, стварае калажныя кампазіцыі.

У спісе асноўных работ: «На плыце», «Страхі», «Змярканне» (1992); «Белы звер», «Лужок на дваіх», «Палёт», «Прагулка», «Шэсце» (1993); «Арлекін», «Метамарфозы», «След» (1994); «За рысай», «Птушка ў клетцы» (1995); «Вяртанне», «Гісторыя Вавілонскай вежы», «Паромшчык», «Скачок» (1996); «І агарнулі мяне воды да душы маёй», «Камяні саду Тлен», «Элегія» (1997).

 

ЛІТАРАТУРА

Вольга Лук'яненка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 85. — На беларус. і англ. мовах.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Персональная выставка коллажей Ольги Лукьяненко. Полоцк