Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Лябёдка Валерый Канстанцінавіч (26.07.1951, г. п. Езярышча Гарадоцкага р-на – 10.03.2016, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1975). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. З 1977 года – выкладчык, старшы выкладчык кафедры малюнка і жывапісу гэтай навучальнай установы. З 1991 г. працаваў у Маскоўскім педагагічным універсітэце, загадваў кафедрай малюнка і жывапісу. Доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1997). Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Удзельнік мастацкіх выстаў у Віцебску, Маскве, Чэбаксарах, Смаленску.
Працаваў у станковым жывапісе, графіцы.

Асноўныя творы: пейзажы «Асеннія разлівы. Рыбацкае Езярышча», «Мае ўспаміны», «Возера. Начны матыў», «Тайна вострава Гарадзішча», «Партрэт бацькі», «Аўтапартрэт з люстэркам», «Партрэт з палітраю», «Нацюрморт з музычнымі інструментамі», «Нацюрморт з чырвоным збаном», «Галінка першага бэзу», «Нацюрморт у закінутым кутку»; пастэль «Адзінокі хутар», гуаш «Сонечны нацюрморт».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лябедзька Валерый Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 337. — На беларус. і англ. мовах.

2. Лябёдка Валерый Канстанцінавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская ; рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 713.