Біяграфія
Мемус Аляксандр Іосіфавіч (13.09.1939, в. Прусы Старадарожскага р-на Мінскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў Уладзівастоцкае мастацкае вучылішча (1966), факультэт графікі Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1974). У Віцебску з 1974 г. Выкладаў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1974–1999).
Працуе ў розных графічных тэхніках (малюнак алоўкам, пастэль, туш, змяшаная тэхніка), у акварэлі, жывапісе (партрэт, нацюрморт, пейзаж, тэматычная і абстрактная кампазіцыя).
Сярод твораў: акварэлі «Прыходзім і адыходзім» (2002), дыптых «Час тэрору» (2002), цыклы «Уздоўж берага» (1987–1992), «Сведкі» (1992–95), «Знак часу» (1995–99); кампазіцыі ў гуашы і змяшанай тэхніцы «Вечар у Шклове» (1986), «Цывілізацыя» (2002), дыптых «Патрэба ў агні» (2005); пастэлі «Дзве чорныя ружы» (1985), «Лучоса» (1987); малюнкі – алоўкам «Віцяблянка» (1984), «Вулачка ў Полацку» (1989), пяром тушшу – серыя «Гатычныя рэмінісцэнцыі» (2003–2010); маляўнічая кампазіцыя «Наш Караткевіч» (2002) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Мемус Александр Иосифович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 123—124.