Выставы
Мастацкія выставы А. І. Мемуса
З 1976 года Аляксандр Іосіфавіч Мемус бярэ ўдзел у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выставах Саюза мастакоў.
Удзельнічаў у 130 выставах:
– студэнцкіх: Уладзівасток, Масква, Ленінград (Расія);
– гарадскіх: Віцебск, Полацк, Орша (Беларусь);
– рэспубліканскіх: Мінск, Віцебск, Бабруйск (Беларусь);
– міжнародных: Смаленск, Пскоў (Расія), Варшава, Шчэцін, Радам, Кракаў (Польшча), Дордрэхт (Галандыя), Нью-Ёрк (ЗША).
А. Мемус працуе ў галіне партрэта, пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Аб'ём, рэльеф, сілуэт, густы цень ці найдалікатнейшы паўтон у працах мастака – як свята пазнавання і разумення ўтоенага у свеце хараства. «Усё існае перапоўнена шчымлівай таямніцай жыцця, дзе боская радасць мяжуе з дыханнем смерці, аднак і сухая кветка застаецца пластычным выяўленнем Памяці, спасцігаць якую пакутліва радасна для мастака», – так разумее ён сваё прызначэнне.
Браў удзел у ІІІ Трыенале аўтапартрэта ў г. Радам (Польшча); Біенале графікі ў г. Санкт-Пецярбург (Расія); пяці міжнародных мастацкіх пленэрах у Ружаныстоку (Польшча).
Міжнародныя |
|
2011 |
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.
|
2012 |
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.
|
2013 |
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.
|
Рэспубліканскія |
|
2002 |
– рэспубліканская выстава «Рэтраспектыва малюнка» (Мастацкая школа), г. Віцебск.
|
2008 |
– рэспубліканская выстава віцебскіх мастакоў, г. Мінск.
|
2009 |
– рэспубліканская выстава «Міленіум» (да 1000-годдзя Літвы), г. Мінск.
|
Групавыя і персанальныя |
|
1986 |
– персанальная выстава ў краме «Мастацтва» (25 малюнкаў), г. Віцебск.
|
1989 |
– персанальная выстава ў карціннай галерэі (Богаяўленскі сабор), г. Полацк;
|
1990 |
– персанальная выстава «Выбраныя малюнкі А. Мемуса» ў Доме работнікаў мастацтваў, г. Мінск.
|
1992 |
– персанальная выстава акварэлі з цыкла «Сведкі» (Дзяржаўны мастацкі музей Беларусі), г. Мінск.
|
1993 |
– персанальная выстава акварэлі з цыкла «Уздоўж берага» (АНМЦ), г. Віцебск.
|
1996 |
– выстава з групай мінскіх мастакоў у галерэі А. Паўлавай, г. Дордрэхт (Галандыя).
|
1998 |
– выстава чатырох (Г. Шутаў, Ф. Гумен, А. Карпан, А. Мемус), г. Пскоў (Расія).
|
1999 |
– персанальная выстава «Урокі акварэлі» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
|
2000 |
– удзел у ІІІ Трыенале аўтапартрэта, г. Радам (Польшча).
|
2001 |
– выстава трох (С. Сотнікаў, А. Духоўнікаў, А. Мемус) «Правінцыйны праект», г. Рагачоў (Беларусь).
|
2001–2002 |
– персанальная выстава, г. Паставы (Беларусь).
|
2004 |
– удзел у Біенале графікі, г. Санкт-Пецярбург (Расія).
|
2009 |
– выстава віцебскіх і латышскіх мастакоў, г. Даўгаўпілс (Латвія).
|
2011 |
– абласная выстава «Мастакі Віцебска канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
|
2012 |
– персанальная выстава «Двое» (Арт-цэнтр М. Шагала), г. Віцебск.
|
2014 |
– персанальная выстава (УК «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава»).
|
Пленэры, праекты |
|
2001 |
– міжнародны мастацка-літаратурны пленэр, г. Ружанысток (Польшча).
|
2002–2003 |
– міжнародны мастацка-літаратурны пленэр, г. Ружанысток (Польшча).
|
2004–2005 |
– міжнародны мастацка-літаратурны пленэр, г. Ружанысток (Польшча).
|
2007 |
– «Abstrakt» (праект В. Васільева), г. Віцебск.
|
2010–2011 |
– «Кінематограф» (праект Д. Даніловіч), (Арт-цэнтр М. Шагала), г. Віцебск. |