Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Міхайлаў Міхаіл Дзмітрыевіч (22.11.1922, в. Дуброўка Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. – 23.02.1993, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938–1941). Член Беларускага саюза мастакоў (1969). Жыў у Віцебску.

Працаваў у станковым жывапісе, у галіне тэматычнай карціны, партрэта і пейзажа.

Сярод работ: «Дзвіна» (1947), «Вясновы вечар» (1950), «Сувязная» (1957), «Партрэт трактарыста М. В. Іваноўскага» (1960), «Медсястра» (1961), «Над Лучосай» (1962), «Лукомль» (1967), «На Дзвіне» (1968), «Віцебскі мост» (1969), «Смага» (1975), «Адраджэнне» (1978), «Сонечны дзень» (1983), «Світанак» (1984), «Залатая восень» (1988), «Пастух» (1991), «Сосны на беразе» (1991), «У блакітнай далечыні» (1991), «Вяртанне» (1991) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Михайлов Михаил Дмитриевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 137—138.