Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Мядзвецкі Віктар Аляксандравіч (28.08.1952, в. Адамаўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1975). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1987). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў станковым і манументальным жывапісе. Сярод работ – серыя «Па ўдарных будоўлях Сібіры» (1981); кампазіцыі «Брыгадзір» (1976), «Стары калодзеж» (1979), «Вячэрняя песня» (1979), «Чаканне» (1979), «Вар'яцкая вышыня» (1981), «Восеньскі матыў» (1981), «Роднае гняздо» (1982), «Сон-трава» (1982), «Лазні» (1983), «Квітнеюць сальвіі» (1984), «Смага» (1984), «Час сенакосу» (1985), «Раніца» (1986), «Нацюрморт з журавінамі» (1986), «Дом бусла» (1986), «Увосень» (1986), «Сустрэча» (1987), «Буслы» (1987), «Музыка» (1987), «Сляпы дождж» (1987), «Сакавік» (1987), «Спас» (1988), «Покліч вясны» (1999), «Да восені» (2002), «Маладзік» (2004), «Раніца» (2005), «Святое возера» (2008), «Сон-трава» (2010), «Пунсовы ветразь» (2010), «Белая ноч» (2012), «Зараніца» (2012), «Рух» (2012) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1.Цыбульский, М. Л. Медвецкий Виктор Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 113.

2.Мядзвецкі Віктар Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 377. — На беларус. і англ. мовах.

3.Віктар Мядзвецкі // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 97. — На беларус. і англ. мовах.