Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Несцярэнка Васіль Емяльянавіч (30.09.1941, в. Дабея Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. – 26.02.2021, г. Віцебск), беларускі жывапісец, педагог. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1969). З 1969 г. — выкладчык, кандыдат педагагічных навук (1980), дацэнт (1982), загадчык кафедры выяўленчага мастацтва (1985–1995). Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыў у Віцебску.

Працаваў ў алейным жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа.

Сярод работ: «Плошча Перамогі ўвечар» (1976), «Блакітны Кіраўскі мост» (1985), «Маці і дзецям 1941-га» (1991), «Віцебск» (1992), «Полацкая зямля. Белая Русь» (1997), «Балада пра ўшацкага партызана» (1999), «Віцебшчына. Зіма» (2001), «Апошнія яблыкі» (2005), «Сельская сядзіба» (2007), «Усход сонца» (2010), «Брэст. Ціраспальскія вароты» (2010) і інш

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Нестеренко Василий Емельянович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 181—182.