Біяграфія
Нікалаеў Віктар Мікалаевіч (29.02.1960, г. Мінск), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1979), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1987). У выставачнай дзейнасці з 1985 года. Член Беларускага саюза дызайнераў (1988). Член Беларускага саюза мастакоў (1999). The Head of Vitebsk Regional organization «Belarusian Union of Artists» since 2023. Жыве і працуе ў Мінску і Віцебску.
Працуе ў галіне манументальнага мастацтва, дэкаратыўнага і станковага жывапісу, у графіцы, канцэптуальным мастацтве і мастацтве аб'екта.
Сярод работ: «Віцебская львіца» (1989), «Абуджэнне Дзвіны» (1997), «Даліна Памяці» (1997), «Унутранае жыццё квадрата» (1998), «Света-будова» (1999), «Тэрыторыя Месяца» (2000), «... І карабель плыве» (2001), «Мора чаканняў» (2002), «Няўстойлівая раўнавага» (2003), «Архіструктура чорнага» (2006), «Контуры» (2007), «Абуджэнне» (2008), «Плынь часу» (2008), «Белыя гульні» (2009), «Погляд часу» (2009); серыя «Рэальнасць» (1991); аб'екты (2003–2010) і інш.
Аўтар манументальных роспісаў «Поры года» (1988, інтэрнат ВА «Маналіт», г. Віцебск), вітражоў зграфіта (усе ў Віцебску).
Работы аўтара знаходзяцца ў фондах Марка Роткі (г. Даўгаўпілс, Латвія), музея Марка Шагала (г. Віцебск, Беларусь), а таксама Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля.
ЛІТАРАТУРА
Николаев Виктор Николаевич // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 183—184.